БЕЛАРУ́СКА-ЛІТО́ЎСКАЯ ВАЕ́ННАЯ АКРУ́ГА (БЛВА),
ваенна-адм. адзінка, агульнавайск. аб’яднанне злучэнняў, часцей, ваен. устаноў на тэр. Смаленскай вобл. (РСФСР), БССР (на тэр. былой Зах. Асобай ваен. акругі) і Літ. ССР. Створана 15.10.1943 як БВА 2-га фарміравання (гл. Беларуская ваенная акруга) на тэр. Смаленскай вобл. з перспектывай уключэння тэр. БССР па меры яе вызвалення ад ням.-фаш. акупантаў. Упраўленне акругі з ліст. 1943 размяшчалася ў г. Смаленск, са жн. 1944 — у г. Мінск. У ліп. 1944 у склад акругі часова была ўключана тэр. Літ. ССР. З 1.1.1945 БВА стала наз. БЛВА. 9.7.1945 падзелена на Баранавіцкую ваенную акругу (гл. Дадатак) і Мінскую ваенную акругу. Камандуючыя: У.Ф.Якаўлеў (кастр. 1943—люты 1945), Т.І.Шавалдзін (люты—ліп. 1945).
т. 18, кн. 1, с. 348
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)